Гістарычны экскурс “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

Гістарычны экскурс “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

13 ліпеня ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”. Чым мы, беларусы, можам ганарыцца? Сваёй гістарычнай спадчынай, архітэктурай, прыроднымі багаццямі. Пад час электроннай прэзентацыі дзеці пазнаёміліся з архітэктурай спадчынай: замкамі, палацамі, музеямі; прыроднай: заказнікамі. Пасля атрыманыя веды замацавалі праз правядзенне віктарыны, пад час якой рабяты размяшчалі славутасці Беларусі на карце згодна з месцам іх знаходжання. У канцы была праведзена гульня: рабяты атрымлівалі карткі з выявамі сімвалаў нашай краіны, але самой выявы яны не бачылі. З дапамогай падказак яны павінны былі іх адгадаць. Пад час мерапрыемства дзеці атрымалі не толькі новыя веды, але і пазітыўныя эмоцыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.